09.11.2018

Ход выканання дзяржпраграмы

Ход выканання дзяржпраграмы

Прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета Ірына Пруднікава. Дэпутаты разгледзілі ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Крычаўскім раёне на 2016-2020 гады. У адпаведнасці з рашэннем райсавета, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна абавязаны «прыняць дзейсныя меры па забеспячэнні выканання задання за 2018 год па росту аб’ёма вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях і ў 2019-2010 гг. і выкананні ўсіх падпраграм».

На сесіі ў шэраг раней прынятых рашэнняў унесены змяненні і дапаўненні. Па традыцыі, адбылося ўшанаванне дэпутатаў, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы, а таксама ў сувязі з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка. А затым дэпутацкі корпус прыняў удзел у работах па азеляненні тэрыторыі раёна.

Фотогалерея