11.04.2018

“Школа бяспекі-2018”

“Школа бяспекі-2018”

Скончыўся рэспубліканскі конкурс “Школа бяс­пекі-2018”. Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі паспаборнічалі ў веданні асноў бяспекі жыццядзейнасці. У склад каманды Магілёўскай вобласці ўвайшоў вучань 6 класа СШ № 8 Яўген Емяльяненка. На раённым і абласным этапах хлопчык атрымаў дыпломы I ступені ў групе “5-7 класы”. З рэспублікі ­Яўген прывёз дыплом II ступені. Конкурс складаўся з 2 этапаў. Першы – тэарэтычны, дзе за гадзіну трэба было адка­заць на 100 тэставых пытанняў. Другі этап – творчае выступ­ленне “Я раскажу вам пра…”. Яўген выступіў на тэму “Каб не было бяды, не жартуйце каля вады” і ўклаўся ў час, а гэта – усяго адна хвіліна.

Ён расказаў пра хлопчыка Сашу, які купаўся ў незнаёмым месцы і ледзь не патануў. Дапамог з выступленнем школьніку нас­таўнік гісторыі СШ № 8 ­Яўген Махавік. Падрыхтавацца да конкурсу пераможцу дапамагала і абласное ўпраўленне МНС, іншыя настаўнікі, у тым ліку па АБЖ Юлія Пруднікава, а таксама маці. “У рэс­публіканскім этапе ўдзельнічаў упершыню. Гэта перамога стала для мяне нечаканасцю, бо раней не ўдавалася прабіцца ў фінал. Толькі ў 3 класе я ездзіў на абласны этап. ­Удзельнічаць у конкурсе буду і ў наступны раз”, – расказаў Яўген Емяльяненка.

Фотогалерея